Паважаныя паны ды паненкі, з радасцю прэзентуем вам новую лінейку - СВАЁ.
Назва гаворыць сама за сябе: гатуем па нашых беларускіх рэцэптах з даступных прадуктаў па прымальнай цане.
Мы заўседы побач, каб смачна і якасна вас пачаставаць. Застаемся тут, на нашай зямлі, падтрымліваем адзін аднаго і добра харчуемся:)
Новую лінейу мы пазначым такім чынам:
Прапануем паспрабаваць супы Крупеня з грудзінкай, Капусняк старабеларускi, сярод другіх страў Катлеты па-хатняму з бульбай і капустай і Рагу з куранём і бітай бульбай, Салату Вітамінную з яблыкам і капустай, FitБургер Менскi з курыцай і грыбамі i Напой безалкагольны негазаваны "Камбуча са смакам мяты.
Будзем удзячныя за вашы водгукі і прапановы.
Захоўваем добрыя звычкі харчавання разам! Годна, смачна, з карысцю для здароўя.